Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
22 жніўня 2019, 16:07

Беларусь спадзяецца на хутчэйшую нармалізацыю абстаноўкі ў Ганконгу - МЗС

22 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства замежных спраў Беларусі агучыла пазіцыю беларускага боку наконт сітуацыі ў Ганконгу, да якой прыкавана ўвага сусветнай супольнасці. Адпаведную заяву, адказваючы на пытанне БЕЛТА, зрабіў начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі - прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз.

"Пацвярджаючы нязменную прыхільнасць да прынцыпу аднаго Кітая, Рэспубліка Беларусь выступае супраць замежнага ўмяшання ва ўнутраныя справы Кітайскай Народнай Рэспублікі і выказвае надзею на хутчэйшую нармалізацыю абстаноўкі ў спецыяльным адміністрацыйным раёне Ганконг", - заявіў Анатоль Глаз.

З чэрвеня гэтага года ўрад спецыяльнага адміністрацыйнага раёна Ганконг КНР унёс папраўкі ў законапраект аб асобах, якія хаваюцца ад правасуддзя, і законапраект аб узаемнай прававой дапамозе па крымінальных справах. Гэта было выкарыстана як падстава для арганізацыі дэманстрацый і беспарадкаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі