Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
07 ліпеня 2018, 12:36

Беларусь рэалізуе з міжнароднымі партнёрамі маштабны праект па дасягненні МУР

7 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь рэалізуе з міжнароднымі партнёрамі маштабны праект па дасягненні Мэт устойлівага развіцця. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Савета Рэспублікі па выніках сустрэчы віцэ-спікера, Нацыянальнага каардынатара па дасягненні МУР Мар'яны Шчоткінай, членаў Савета па ўстойлівым развіцці з пастаянным каардынатарам ААН у Беларусі Іааннай Казана-Вішнявецкі і кіраўнікамі арганізацый сістэмы ААН у Беларусі.

На сустрэчы ў верхняй палаце парламента абмяркоўваліся пытанні каардынацыі далейшай дзейнасці Савета па ўстойлівым развіцці і міжнародных партнёраў па дасягненні МУР. "Мар'яна Шчоткіна адзначыла, што пасля стадыі станаўлення нацыянальнай архітэктуры дасягнення МУР трэба пачаць распрацоўку і рэалізацыю сумесна з міжнароднымі партнёрамі больш маштабнага праекта, які будзе накіраваны на функцыянальныя арыенціры ў рабоце па дасягненні Мэт устойлівага развіцця", - праінфармавалі ў прэс-службе.

Як падкрэслівалася ў час сустрэчы, асноўная задача, якая стаіць сёння перад усімі зацікаўленымі, - удзел у фарміраванні канцэпцыі Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця на перыяд да 2035 года, якая распрацоўваецца ўрадам, а таксама стварэнне адзінай сістэмы каардынацыі дзеючых праграм.

У 2015 годзе дзяржавы - члены ААН прынялі парадак дня ў галіне ўстойлівага развіцця да 2030 года, які ўключае спіс з 17 Мэт устойлівага развіцця (МУР). Яны накіраваны на ліквідацыю беднасці і голаду, барацьбу з няроўнасцю і несправядлівасцю, вырашэнне праблем, звязаных з кліматычнымі змяненнямі. Парадак дня-2030 - гэта комплексная стратэгія павышэння якасці жыцця людзей, развіцця і спажывання без шкоды для будучых пакаленняў. Усе 17 мэт адаптуюцца і для Беларусі. Над гэтым працуюць Нацыянальны каардынатар па дасягненні МУР, Савет па ўстойлівым развіцці (куды ўваходзяць прадстаўнікі ўсіх дзяржорганаў), партнёрская і іншыя групы, грамадзянская супольнасць і міжнародныя арганізацыі. Усе іх прапановы будуць адлюстраваны ў Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця на перыяд да 2035 года. Праграмныя дакументы, заканадаўчыя акты таксама будуць абапірацца на мэты Парадку дня-2030.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі