Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
20 лютага 2018, 12:56

Беларусь разлічвае на новую старонку ў адносінах з Алжырам - Макей

20 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Кіраўнік МЗС Беларусі разлічвае на новую старонку ў адносінах з Алжырам. Аб гэтым кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Уладзімір Макей заявіў на сустрэчы з міністрам замежных спраў Алжыра Абдэлькадэрам Месахелем, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Цаню той факт, што вы адгукнуліся на наша запрашэнне і выконваеце тыя дамоўленасці, якія былі дасягнуты ў час нашай сустрэчы ў верасні ў Нью-Ёрку", - адзначыў Уладзімір Макей.

Ён запэўніў, што беларускі бок гэтак жа будзе адносіцца да дамоўленасцей, якія ўдасца дасягнуць у час цяперашняга візіту кіраўніка алжырскага МЗС. Уладзімір Макей упэўнены ў рэзультатыўнасці двухбаковых перагавораў па ўсіх напрамках узаемадзеяння.

У сваю чаргу кіраўнік МЗС Алжыра выказаў надзею, што яго візіт і перагаворы ў Мінску дадуць істотны штуршок развіццю беларуска-алжырскіх адносін. "Спадзяюся, разам мы зможам гэта зрабіць", - сказаў ён.

Абдэлькадэр Месахель дадаў, што садзейнічаць развіццю сувязей прызначана пагадненне аб стварэнні камісіі па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве, якое сёння плануецца падпісаць.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі