Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
08 лютага 2018, 09:07

Беларусь разглядае Эквадор як надзейнага партнёра ў Лацінскай Амерыцы - Мясніковіч

8 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь разглядае Эквадор як надзейнага партнёра ў Лацінскай Амерыцы. Аб гэтым заявіў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Эквадора ў Беларусі Карласам Ларэа Давіла з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе верхняй палаты парламента.

Міхаіл Мясніковіч высока ацаніў асабісты ўклад Карласа Ларэа Давіла ва ўмацаванне сувязей паміж Беларуссю і Эквадорам і адзначыў, што ў перыяд яго дзейнасці адносіны паміж дзвюма краінамі значна рушылі наперад і напоўніліся рэальнымі ідэямі і праектамі. Адбыліся сустрэчы на вышэйшым і высокім узроўнях, вызначаны сумесныя праекты ў галіне здабычы нафты, механізацыі сельскай гаспадаркі, машынабудавання і гэтак далей. "Мы разглядаем Эквадор як надзейнага партнёра ў Лацінскай Амерыцы", - падкрэсліў старшыня Савета Рэспублікі.

Карлас Ларэа Давіла выказаў упэўненасць у тым, што Беларусь і Эквадор маюць патэнцыял для пашырэння гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. "У нас шмат агульных падыходаў і нам трэба больш дзяліцца адзін з адным інфармацыяй аб перавагах і ўмовах работы ў нашых краінах. Упэўнены, што аб'ём узаемнага гандлю можа быць большы", - сказаў ён. Акрамя таго, Эквадор зацікаўлены праз супрацоўніцтва з Беларуссю выйсці на рынкі астатніх краін ЕАЭС. У сваю чаргу эквадорскі бок гатовы дапамагчы Беларусі заняць пазіцыі на рынках Лацінскай Амерыкі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі