Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
22 ліпеня 2019, 19:02

Беларусь прыхільная да прынцыпаў свабоды веравызнання - Краўчанка

22 ліпеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь прыхільная да прынцыпаў свабоды веравызнання. На гэта звярнуў увагу намеснік міністра замежных спраў Алег Краўчанка на II Міністэрскай канферэнцыі па пашырэнні свабоды веравызнання, ініцыіраванай дзяржаўным сакратаром ЗША Майклам Пампеа. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.

Намеснік міністра выклаў падыходы дзяржавы ў гэтай галіне, а таксама адзначыў гістарычна існуючае ў Беларусі мірнае суіснаванне розных рэлігійных канфесій.

У канферэнцыі прынялі ўдзел кіраўнікі і прадстаўнікі кіраўніцтва знешнепалітычных ведамстваў са 115 дзяржаў, а таксама рэлігійныя лідары і прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці з усяго свету. Мерапрыемства стала самай маштабнай падзеяй у галіне правоў чалавека, калі-небудзь арганізаванай у Дзяржаўным дэпартаменце ЗША. На мерапрыемстве выступілі віцэ-прэзідэнт ЗША Майкл Пенс і дзяржсакратар ЗША Майкл Пампеа.

Алег Краўчанка знаходзіўся з візітам у Вашынгтоне 16-18 ліпеня. Ён правёў таксама сустрэчы са спецыяльным памочнікам прэзідэнта ЗША, старшым дырэктарам па еўрапейскіх і расійскіх справах Савета нацыянальнай бяспекі Фіёнай Хіл, выконваючым абавязкі памочніка Дзяржаўнага сакратара ЗША па еўрапейскіх і еўразійскіх справах Філіпам Рыкерам, першым намеснікам дырэктара офіса па пытаннях гандлю людзьмі Дзярждэпартамента Кэры Джонстан, дырэктарам офіса Еўропы і Еўразіі Міністэрства фінансаў ЗША Браянам Маккалі.

Адбылася сустрэча Алега Краўчанкі са старшынёй Камісіі ЗША па захаванні амерыканскай спадчыны за мяжой Полам Пекерам. Бакі абмеркавалі магчымасці двухбаковага ўзаемадзеяння, у тым ліку ў сферы развіцця турызму і захавання культурных аб'ектаў. Праведзены сустрэчы з прадстаўнікамі аналітычнай супольнасці і дзелавых колаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі