Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
02 мая 2018, 11:58

Беларусь прадоўжыць супрацоўніцтва з Арменіяй зыходзячы з пазіцыі ўзаемавыгаднага партнёрства - пасол

2 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь прадоўжыць супрацоўніцтва з Арменіяй зыходзячы з пазіцыі ўзаемавыгаднага партнёрства, заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Беларусі ў Арменіі Ігар Назарук у эфіры тэлеканала "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

"Рэспубліка Беларусь выбудоўвае ўзаемадзеянне на сучасным этапе з пазіцыі прагматызму. Мы ніколі не навязвалі свае тавары, паслугі, а тым больш палітычны парадак дня. Я ўпэўнены, што і далей гэты трэнд захаваецца ў нашым узаемадзеянні з армянскім бокам. Для гэтага ёсць усё", - сказаў Ігар Назарук.

Таксама адзначаецца, што Беларусь гатова прыняць любы выбар армянскага грамадства, тым больш што ўсе дзеючыя і будучыя праекты аднолькава выгадны абедзвюм краінам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі