Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
27 верасня 2018, 11:39

Беларусь пацвярджае прыхільнасць да будаўніцтва "Аднаго пояса і аднаго шляху" з Кітаем - Снапкоў

26 верасня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь пацвярджае прыхільнасць да сумеснага будаўніцтва з Кітаем канцэпцыі "Адзін пояс і адзін шлях". Аб гэтым заявіў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Мікалай Снапкоў на ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды 69-годдзя з дня ўтварэння Кітайскай Народнай Рэспублікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Мікалай Снапкоў павіншаваў кітайскі бок са святам. Паводле яго слоў, гэта дата "з'яўляецца падставай не толькі для аналізу двухбаковых адносін, але і мабілізуе на хутчэйшае дасягненне пастаўленых мэт у сумесным супрацоўніцтве". Пры гэтым намеснік кіраўніка Адміністрацыі звярнуў увагу, што актыўная работа дзвюх дзяржаў над рэалізацыяй канцэпцыі "Адзін пояс і адзін шлях" вядзецца дзякуючы лідарам дзвюх краін Аляксандру Лукашэнку і Сі Цзіньпіну.

У сваю чаргу Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол КНР у Беларусі Цуй Цымін, які выступаў на беларускай мове, падкрэсліў, што цяперашнія дасягненні КНР - гэта дасягненні ўсяго народа. Праводзімая ў краіне палітыка глыбока змяніла Кітай і аказала вялізны ўплыў на ўвесь свет. На думку дыпламата, канцэпцыя "Адзін пояс і адзін шлях" адпавядае актуальным памкненням усіх краін-удзельніц, у тым ліку Кітая і Беларусі.

Пасол выказаў упэўненасць у далейшых перспектывах беларуска-кітайскага ўзаемадзеяння па ўсіх напрамках.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі