Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
21 сакавіка 2018, 19:27

Беларусь на пляцоўцы ў ААН з трывогай адзначыла рост непрыязнасці паміж буйнейшымі ваеннымі дзяржавамі

21 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі бок са шкадаваннем і трывогай адзначае самы высокі за апошнія гады ўзровень недаверу і рост непрыязнасці паміж асобнымі дзяржавамі, якія валодаюць пераважнай часткай усяго ваеннага патэнцыялу планеты. Аб гэтым заявіў пастаянны прадстаўнік Беларусі пры Аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе Юрый Амбразевіч у час звароту да Канферэнцыі ААН па раззбраенні ў сувязі з 75-годдзем трагедыі ў Хатыні, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

Юрый Амбразевіч у сваім выступленні падкрэсліў, што беларускі бок са шкадаваннем, глыбокай заклапочанасцю і трывогай адзначае самы высокі за апошнія гады ўзровень недаверу і рост непрыязнасці паміж асобнымі дзяржавамі, важнейшымі ўдзельнікамі сістэмы міжнароднай бяспекі, якія валодаюць пераважнай часткай усяго ваеннага патэнцыялу планеты, узмацненне канфрантацыйнай рыторыкі, рост ваенных расходаў, эскалацыю канфліктаў.

Беларускі дыпламат нагадаў, што трагедыя Хатыні стала для некалькіх пакаленняў беларусаў і людзей, якія жывуць у постсавецкіх краінах, сімвалам жаху і пакут мірнага насельніцтва. Ён выказаў надзею, што гістарычная памяць не дазволіць перайсці рысу, за якой незваротныя наступствы для існуючай цывілізацыі.

Адзначаючы важную ролю Канферэнцыі ААН па раззбраенні ў працэсе забеспячэння і захавання міру ў перыяд халоднай вайны, прадстаўнік Беларусі заклікаў міжнародную супольнасць максімальна задзейнічаць магчымасці Канферэнцыі ў якасці пляцоўкі па зніжэнні напружанасці і ўмацаванні даверу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі