Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
11 кастрычніка 2018, 17:51

Беларусь і ЗША правядуць 12 кастрычніка ў Мінску дыялог па правах чалавека

11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пяты штогадовы двухбаковы дыялог па правах чалавека паміж Злучанымі Штатамі Амерыкі і Беларуссю адбудзецца ў Мінску 12 кастрычніка. Такую інфармацыю пацвердзілі БЕЛТА ў МЗС Беларусі.

Амерыканскую дэлегацыю ўзначаліць старшы саветнік бюро па пытаннях дэмакратыі, правоў чалавека і працы Дзярждэпартамента Майкл Козак, беларускую - намеснік міністра замежных спраў Алег Краўчанка.

Як адзначаецца на сайце пасольства ЗША, у час перагавораў бакі разгледзяць шырокае кола пытанняў, звязаных з правамі чалавека і дэмакратыяй у Беларусі і ЗША, абмяркуюць праблематыку захавання правоў чалавека на міжнародных форумах, уключаючы ААН і АБСЕ, а таксама пашырэнне ўзаемадзеяння з грамадзянскай супольнасцю.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі