Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
21 красавіка 2017, 09:07

Беларусь і В'етнам маюць намер ствараць СВ і выходзіць на рынкі трэціх краін

21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і В'етнам маюць намер ствараць сумесныя вытворчасці і выходзіць на рынкі трэціх краін, у першую чаргу - у рэгіёне Асацыяцыі дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі (АСЕАН). Аб гэтым ішла размова на сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў В'етнаме Уладзіміра Гошына з міністрам грамадскай бяспекі В'етнама То Ламам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў Беларусі.

"Абмяркоўваючы перспектывы развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, бакі ўдзялілі асаблівую ўвагу стварэнню сумесных вытворчасцей і выхаду на рынкі трэціх краін, у першую чаргу ў рэгіёне АСЕАН", - праінфармавалі ў прэс-службе.

У цэлым абмеркаваны шырокі спектр пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва, у тым ліку рэалізацыя дамоўленасцей, дасягнутых па выніках візіту дэлегацыі Міністэрства грамадскай бяспекі В'етнама ў Беларусь.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі