Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
12 ліпеня 2018, 15:14

Беларусь і Венгрыя пацвердзілі гатоўнасць да далейшай актывізацыі палітычнага дыялогу

12 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 12 ліпеня правёў сустрэчу з паслом Венгрыі ў Беларусі Вілмашам Сіклавары з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Абмеркаваны бягучы стан і перспектывы развіцця ўсяго комплексу беларуска-венгерскіх адносін, адзначаны рост гандлёвага абароту паміж дзвюма краінамі. Бакі пацвердзілі ўзаемную гатоўнасць да далейшай актывізацыі палітычнага дыялогу і гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння.

Уладзімір Макей падзякаваў Вілмашу Сіклавары за ўклад у развіццё беларуска-венгерскага супрацоўніцтва.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі