Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
19 жніўня 2019, 09:59

Беларусь і Венесуэла абмеркавалі фарміраванне дагаворна-прававой базы ў адукацыі і ахове здароўя

19 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Часовы павераны ў справах Беларусі ў Венесуэле Уладзімір Грушэвіч сустрэўся з намеснікам міністра замежных спраў Венесуэлы па пытаннях супрацоўніцтва з краінамі Еўропы Іванам Хілем, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў.

У ходзе перагавораў абмяркоўваліся пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, у тым ліку фарміраванне дагаворна-прававой базы ў сферы адукацыі і аховы здароўя, а таксама рэалізацыі праекта па будаўніцтве жылля. Акрамя таго, бакі разгледзелі ўзаемадзеянне Беларусі і Венесуэлы ў рамках міжнародных арганізацый.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі