Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
04 чэрвеня 2019, 17:57

Беларусь і Узбекістан пашыраюць узаемадзеянне ў сферы бяспекі

4 чэрвеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Станіслаў Зась 4 чэрвеня ў час візіту ў Ташкент сустрэўся з сакратаром Савета бяспекі пры Прэзідэнце Узбекістана Віктарам Махмудавым. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Дзяржсакратарыяце Савета бяспекі.

Адбыўся грунтоўны абмен думкамі па актуальных праблемах міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі. Бакі абмеркавалі шырокі спектр пытанняў двухбаковага ўзаемадзеяння, адзначыўшы яго пазітыўную дынаміку па ўсіх напрамках.

Па выніках кансультацый паміж апаратамі саветаў бяспекі дзвюх краін падпісаны пратакол, які замацоўвае дамоўленасці ў сферы супрацоўніцтва, а таксама Мемарандум аб узаемаразуменні паміж Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў і Інстытутам стратэгічных і міжрэгіянальных даследаванняў пры Прэзідэнце Узбекістана.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі