Поўная версія

Беларусь і Узбекістан падпісалі План супрацоўніцтва паміж апаратамі саветаў бяспекі на 2018-2019 гады

Палітыка 14.11.2017 | 15:43
Віктар Махмудаў і Станіслаў Зась
Віктар Махмудаў і Станіслаў Зась

14 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Узбекістан падпісалі План супрацоўніцтва паміж апаратамі саветаў бяспекі на 2018-2019 гады. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Дзяржсакратарыяце Савета бяспекі Беларусі.

Дакумент заключаны ў час рабочага візіту ў Ташкент дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Беларусі Станіслава Зася і яго сустрэчы з сакратаром Савета бяспекі пры Прэзідэнце Узбекістана Віктарам Махмудавым.

Бакі абмеркавалі рэалізацыю сумесных праектаў у ваеннай і ваенна-тэхнічнай сферах, па лініі праваахоўных органаў, у галіне папярэджання і ліквідацыі стыхійных бедстваў, абароны насельніцтва ад надзвычайных сітуацый, у сферы абмену інфармацыяй і вопытам паміж мытнымі органамі, а таксама перспектывы далейшага супрацоўніцтва.

Адбыліся таксама кансультацыі паміж прадстаўнікамі апаратаў саветаў бяспекі дзвюх краін. Прайшоў абмен думкамі па актуальных пытаннях у сферы забеспячэння міжнароднай і нацыянальнай бяспекі, умацавання супрацоўніцтва ў процідзеянні сучасным выклікам і пагрозам.-0-

Навіны рубрыкі Палітыка
Жан-Філіп Базуль і Міхаіл Мясніковіч Мясніковіч заклікае СЕ развіваць дыялог у інтарэсах Еўропы і Беларусі
15:28
Адбылася тэлефонная размова паміж прэм'ер-міністрам Беларусі і в.а. прэм'ер-міністра Арменіі
12:58
Пасол Беларусі ў Вялікабрытаніі Алейнік удастоены ў Лондане ўзнагароды "Дыпламат года"
Учора 19:56
Каардынацыйная група ЕС-Беларусь правядзе пасяджэнне ў Беларусі
Учора 19:40
У Пасланні Прэзідэнта прапанаваны шляхі развіцця эканомікі і грамадзянскай супольнасці - Мясніковіч
Учора 17:34
Адкрылася сумеснае пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі
Учора 10:46
Фота з архіва Пасольства Беларусі ў Аўстраліі ў жніўні спыніць сваю работу
23 красавіка, 19:57
Лебедзеў: захаванне членства Украіны ў СНД адпавядае інтарэсам яе народа
23 красавіка, 18:41
У Беларусі шчыра вітаюць рашэнне ўзбекскага боку аб адкрыцці пасольства ў Мінску - Макей
23 красавіка, 13:39
Поўная версія