Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
19 красавіка 2017, 09:50

Беларусь і Сербія на кансультацыях паміж міністэрствамі замежных спраў абмеркавалі пытанні міжнароднага парадку дня

19 красавіка, Бялград /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь і Сербія на кансультацыях паміж міністэрствамі замежных спраў абмеркавалі пытанні міжнароднага парадку дня, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Беларускую дэлегацыю на мерапрыемстве ўзначаліў намеснік міністра замежных спраў Алег Краўчанка, сербскую - намеснік кіраўніка знешнепалітычнага ведамства Горан Алексіч. На кансультацыях быў абмеркаваны шырокі спектр пытанняў беларуска-сербскага супрацоўніцтва, уключаючы развіццё палітычных адносін, гандлёва-эканамічных, навукова-тэхнічных, гуманітарных і міжрэгіянальных сувязей.

Акрамя таго, беларускую дэлегацыю прыняў першы намеснік старшыні ўрада - міністр замежных спраў Сербіі Івіца Дачыч. Бакі разгледзелі актуальныя пытанні міжнароднага парадку дня.

Алег Краўчанка знаходзіцца з візітам у Бялградзе з мэтай удзелу і ў іншых беларуска-сербскіх мерапрыемствах, у ліку якіх пасяджэнні дзелавога савета гандлёва-прамысловых палат Беларусі і Сербіі, а таксама міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі