Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
20 верасня 2019, 17:24

Беларусь і Рэспубліка Сербская прапрацуюць пытанне паставак сельгастэхнікі і прадуктаў харчавання

20 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Рэспубліка Сербская Босніі і Герцагавіны прапрацуюць пытанне паставак беларускай сельскагаспадарчай тэхнікі і прадуктаў харчавання. Такая дамоўленасць дасягнута на сустрэчы намесніка прэм'ер-міністра Беларусі Уладзіміра Дворніка з намеснікам прэм'ер-міністра Рэспублікі Сербскай - міністрам тэрытарыяльнага планавання, будаўніцтва і экалогіі Срэбранкай Голіч, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт урада.

Таксама бакі плануюць абмяняцца вопытам у сферы навукі і адукацыі, у аграпрамысловым комплексе.

Як адзначыла Срэбранка Голіч, дадатковым імпульсам для двухбаковых адносін паслужыў нядаўні візіт у Беларусь старшыні Прэзідыума Босніі і Герцагавіны Міларада Додзіка. Паводле яе слоў, неабходна актывізаваць узаемавыгаднае супрацоўніцтва, патэнцыял якога выкарыстоўваецца не ў поўнай меры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі