Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
08 снежня 2017, 18:17

Беларусь і Расія зацвердзілі шэраг дакументаў па супрацоўніцтве ў СД

8 снежня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія сёння па выніках Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы зацвердзілі шэраг дакументаў па развіцці саюзнага супрацоўніцтва, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Падпісана больш за 20 дакументаў. Ключавыя з іх датычацца гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, у іх ліку пастанова Саўміна СД аб прыярытэтных напрамках і першачарговых задачах далейшага развіцця Саюзнай дзяржавы на 2018-2022 гады, прагнозныя балансы попыту і прапанавання па важнейшых відах прадукцыі на 2017 год, вынікі выканання плана мерапрыемстваў па фарміраванні і рэалізацыі адзінай прамысловай палітыкі.

Адным з прыярытэтаў застаецца бяспека Саюзнай дзяржавы. Сярод зацверджаных дакументаў план сумесных мерапрыемстваў па процідзеянні тэрарызму ў 2018 годзе, праграма ў сферы ўдасканалення пагранічнай бяспекі да 2021 года, план сумесных мерапрыемстваў па забеспячэнні функцыянавання рэгіянальнай групоўкі войскаў (сіл) Беларусі і Расіі ў 2018 годзе.

Прынята таксама пастанова аб прысуджэнні прэмій Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва за 2017-2018 гады і іншыя дакументы ў сферы культуры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі