Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
17 мая 2019, 09:02

Беларусь і Польшча на кансультацыях паміж МЗС абмеркавалі двухбаковыя адносіны і па лініі ЕС

17 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Міністэрстве замежных спраў Беларусі прайшлі кансультацыі па палітычных пытаннях паміж знешнепалітычнымі ведамствамі Беларусі і Польшчы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

"Бакі разгледзелі шырокі спектр пытанняў беларуска-польскага супрацоўніцтва, узаемадзеянне дзвюх краін у рамках міжнародных арганізацый, тэматыку развіцця адносін па лініі Беларусь-ЕС, а таксама шэраг актуальных пытанняў міжнароднага парадку дня", - праінфармавалі ў прэс-службе.

Беларускую дэлегацыю на кансультацыях узначаліў намеснік міністра замежных спраў Алег Краўчанка, польскую - намеснік міністра замежных спраў Марцін Пшыдач.-0-

Фота МЗС

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі