Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
29 студзеня 2019, 12:38

Беларусь і Пакістан выпусцяць паштовую марку да 25-годдзя дыпадносін

29 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь і Пакістан выпусцяць сумесную паштовую марку з нагоды 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін, паведамілі БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Пакістане.

Гэта і іншыя пытанні разглядаліся на сустрэчы пасла Беларусі ў Пакістане Андрэя Ермаловіча са старшынёй і генеральным дырэктарам "Пошты Пакістана" Насірам Ахмедам Ханам. Бакі абмеркавалі ход рэалізацыі мемарандума паміж Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Беларусі і Міністэрствам сувязі Пакістана аб супрацоўніцтве ў галіне паштовай сувязі (быў падпісаны ў кастрычніку 2016 года ў час афіцыйнага візіту ў Пакістан Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі).

Па выніках перагавораў дасягнута дамоўленасць аб сумесным выпуску ў гэтым годзе памятнай паштовай маркі ў гонар 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Пакістанам, якое будзе адзначацца 3 лютага. Марку плануецца ўрачыста пагасіць у час аднаго з плануемых у гэтым годзе візітаў на вышэйшым узроўні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі