Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
21 чэрвеня 2019, 12:48

Беларусь і Пакістан распрацоўваюць дарожную карту супрацоўніцтва на 2020-2022 гады

21 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Пакістан працуюць над стварэннем дарожнай карты двухбаковага супрацоўніцтва на 2020-2022 гады. Гэта пытанне абмяркоўвалася сёння на сустрэчы пасла Беларусі ў Пакістане Андрэя Ермаловіча з сакратаром аддзялення па эканамічных пытаннях урада Пакістана Нурам Ахмедам, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў беларускай дыпмісіі.

Бакі абмеркавалі стан і перспектывы гандлёва-эканамічных адносін, варыянты іх актывізацыі з улікам дамоўленасцей, дасягнутых на праведзенай 14 чэрвеня ў Бішкеку сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з прэм'ер-міністрам Пакістана Імранам Ханам.

Разгледжана рэалізацыя двухбаковых праектаў у галіне прамысловасці, сельскай гаспадаркі, тэкстылю, фармацэўтыкі і па іншых перспектыўных напрамках.

Дасягнута дамоўленасць аб фарсіраванай рабоце бакоў над праектам дарожнай карты беларуска-пакістанскага супрацоўніцтва на 2020-2022 гады, а таксама аб правядзенні восенню бягучага года шостага пасяджэння сумеснай беларуска-пакістанскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве", - адзначылі ў пасольстве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі