Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
11 верасня 2017, 19:03

Беларусь і Македонія выказалі гатоўнасць да далейшага развіцця двухбаковага ўзаемадзеяння

11 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Македонія выказалі гатоўнасць да далейшага развіцця двухбаковага ўзаемадзеяння. Гэта было заяўлена ў час уручэння Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Сербіі і Македоніі па сумяшчальніцтве Валерыем Брылёвым даверчых грамат Прэзідэнту Македоніі Георге Іванаву, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

"У час сустрэчы бакі абмеркавалі пытанні стану і перспектыў беларуска-македонскіх адносін у палітычнай, эканамічнай і гуманітарнай галінах, выказалі гатоўнасць да далейшага развіцця двухбаковага ўзаемадзеяння", - расказалі ў ведамстве.

Валерый Брылёў падкрэсліў зацікаўленасць Беларусі ў развіцці ўзаемавыгаднага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, актывізацыі дзелавых кантактаў, міжрэгіянальных сувязей і пашырэнні дагаворна-прававой базы двухбаковых адносін з Македоніяй.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі