Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
05 сакавіка 2019, 18:37

Беларусь і Ліван намецілі шляхі актывізацыі супрацоўніцтва

5 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Сірыі і Ліване па сумяшчальніцтве Юрый Слука сёння ўручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Лівана Мішэлю Ауну. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў беларускай дыпмісіі.

У час цырымоніі бакі абмеркавалі стан і перспектывы развіцця беларуска-ліванскіх адносін, пытанні міжнароднага і рэгіянальнага парадку дня.

Напярэдадні Юрый Слука ўручыў копіі даверчых грамат міністру замежных спраў і па справах эмігрантаў Лівана Джэбрану Басілю. На сустрэчы дыпламаты намецілі шляхі актывізацыі беларуска-ліванскага супрацоўніцтва па шэрагу напрамкаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі