Сцяг Серада, 17 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
09 студзеня 2019, 09:17

Беларусь і Латвія абмеркавалі міжпарламенцкае супрацоўніцтва

9 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Латвіі Васіль Марковіч сустрэўся са старшынёй Сейма Латвіі Інарай Мурніецэ, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў Беларусі.

У час сустрэчы абмяркоўваліся пытанні беларуска-латвійскіх адносін, а таксама ўзаемадзеянне Беларусі і Еўрапейскага саюза. Падкрэслена важнасць развіцця добрасуседскага, партнёрскага, узаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі. У якасці прыярытэтных адзначаны сферы эканомікі, транспарту і транзіту.

Бакі з задавальненнем канстатавалі актыўны і плённы характар узаемадзеяння парламентаў Беларусі і Латвіі, у тым ліку па лініі груп па супрацоўніцтве і профільных камісій, і пацвердзілі гатоўнасць да прадаўжэння і павышэння ўзроўню міжпарламенцкіх кантактаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі