Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
18 жніўня 2017, 10:31

Беларусь і Лаос прадоўжаць супрацоўніцтва ў міжнародных арганізацыях

18 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Лаос прадоўжаць актыўна ўзаемадзейнічаць у рамках міжнародных арганізацый. Аб гэтым ішла размова 17 жніўня на сустрэчы намесніка міністра замежных спраў Беларусі Валянціна Рыбакова з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі ў Расіі і Беларусі па сумяшчальніцтве Сівіенгпхетам Пхетварасакам з нагоды ўручэння ім копій даверчых грамат, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Бакі абмеркавалі найбольш актуальныя пытанні супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай, фармацэўтычнай і іншых галінах, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі