Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
26 чэрвеня 2018, 18:54

Беларусь і Кыргызстан падпісалі план супрацоўніцтва паміж міністэрствамі замежных спраў на 2018-2019 гады

26 чэрвеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларуска-кыргызскія кансультацыі паміж МЗС адбыліся ў Бішкеку, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў.

Беларускую дэлегацыю на кансультацыях узначаліў першы намеснік міністра замежных спраў Андрэй Еўдачэнка, кыргызскую - намеснік міністра замежных спраў Нурлан Абдрахманаў. Бакі абмеркавалі стан і перспектывы развіцця беларуска-кыргызскіх адносін, пашырэнне ўзаемадзеяння ў інтэграцыйных структурах, а таксама ў рамках міжнародных арганізацый.

Па выніках кансультацый Андрэй Еўдачэнка і Нурлан Абдрахманаў падпісалі план супрацоўніцтва паміж міністэрствамі замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Кыргызскай Рэспублікі на 2018-2019 гады.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі