Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
03 мая 2018, 18:08

Беларусь і Кыргызстан дамовіліся паглыбляць узаемадзеянне на міжнароднай арэне

3 мая, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь і Кыргызстан дамовіліся паглыбляць узаемадзеянне на міжнароднай арэне, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Гэтыя пытанні сярод іншых разглядаліся на сустрэчы 3 мая Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Кыргызстане Андрэя Страчко са спікерам парламента гэтай краіны Дастанбекам Джумабекавым. Бакі абмеркавалі перспектывы развіцця супрацоўніцтва паміж парламентамі дзвюх краін і паглыблення міжпарламенцкага беларуска-кыргызскага ўзаемадзеяння на міжнароднай арэне. Разгледжаны таксама магчымасці пашырэння двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, умацавання культурных сувязей і кантактаў у гуманітарнай сферы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі