Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
24 студзеня 2018, 15:13

Беларусь і Куба абмеркавалі развіццё палітычнага дыялогу на вышэйшым узроўні

24 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 24 студзеня правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кубы ў Беларусі Хуанам Вальдэсам Фігероа з нагоды пачатку яго дыпламатычнай місіі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.

У ходзе сустрэчы адбылося абмеркаванне пытанняў далейшага развіцця палітычнага дыялогу на вышэйшым узроўні, узаемадзеяння краін у міжнародных арганізацыях, пашырэння гандлёва-эканамічнага, навукова-тэхнічнага і культурнага супрацоўніцтва, а таксама арганізацыі двухбаковых мерапрыемстваў у 2018 годзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі