14 кастрычніка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Станіслаў Зась 14 кастрычніка сустрэўся з памочнікам Прэзідэнта - сакратаром Савета бяспекі Казахстана Калмуханбетам Касымавым. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Дзяржсакратарыяце Савета бяспекі.
Адбыўся грунтоўны абмен думкамі па актуальных праблемах міжнароднай бяспекі і асноўных пытаннях двухбаковага ўзаемадзеяння. Бакі выказалі зацікаўленасць развіваць узаемавыгаднае супрацоўніцтва па шырокім спектры міждзяржаўных адносін.
Адбыліся кансультацыі апаратаў саветаў бяспекі Беларусі і Казахстана з удзелам прадстаўнікоў шэрага міністэрстваў і ведамстваў дзвюх краін. Асноўным зместам парадку дня стала вывучэнне практыкі ўзаемадзеяння дзвюх краін з рэгіянальнымі міжнароднымі арганізацыямі ў сферы бяспекі, пошук перспектыўных напрамкаў двухбаковага супрацоўніцтва, а таксама праблематыка супрацьстаяння пагрозам у інфармацыйнай прасторы.-0-