Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
16 чэрвеня 2017, 14:34

Беларусь і Казахстан абмеркавалі супрацоўніцтва дзяржорганаў сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі

16 чэрвеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Станіслаў Зась 16 чэрвеня ў Мінску сустрэўся з памочнікам прэзідэнта - сакратаром Савета бяспекі Казахстана Уладзімірам Жумаканавым. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Дзяржаўным сакратарыяце Савета бяспекі Беларусі.

У гэты ж дзень прайшлі двухбаковыя кансультацыі прадстаўнікоў апаратаў саветаў бяспекі дзвюх краін. Бакі абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва па лініі дзяржаўных органаў сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі Беларусі і кампетэнтных органаў Казахстана.

Акрамя таго, адбыўся абмен думкамі па актуальных праблемах міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі