Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
26 красавіка 2019, 18:29

Беларусь і Камерун зацікаўлены пашыраць палітычныя і гандлёвыя сувязі

26 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасол Беларусі ў Нігерыі і Камеруне па сумяшчальніцтве Вячаслаў Брыль уручыў копіі даверчых грамат міністру знешніх адносін Камеруна Лежэну Мбела Мбела, паведамілі БЕЛТА ў беларускай дыпмісіі.

Бакі абмеркавалі стан і перспектывы развіцця беларуска-камерунскіх адносін, адзначыўшы ўзаемную зацікаўленасць у пашырэнні палітычных, гандлёва-эканамічных і гуманітарных сувязей паміж дзвюма дзяржавамі.

Акрамя таго, Вячаслаў Брыль сустрэўся з кандыдатам на пасаду ганаровага консула Беларусі ў Камеруне, з якім абмеркаваў пытанні завяршэння камерунскім бокам працэдуры яго назначэння, адкрыццё офіса, а таксама перспектывы павелічэння двухбаковага тавараабароту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі