Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
11 мая 2018, 15:38

Беларусь і Камбоджа рыхтуюць візіты высокага ўзроўню

11 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Камбоджа рыхтуюць візіты высокага ўзроню. Гэта тэма абмяркоўвалася ў час рабочага візіту Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў В'етнаме Уладзіміра Гошына ў Камбоджу, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

Беларускі дыпламат правёў перагаворы з дзяржаўным сакратаром Міністэрства гандлю Камбоджы, сустаршынёй сумеснага беларуска-камбаджыйскага камітэта па гандлёвым і эканамічным супрацоўніцтве Тэкрэт Камранг, дзяржсакратаром Міністэрства замежных спраў і міжнароднага сурацоўніцтва Камбоджы Оўч Борыт.

У час сустрэчы абмяркоўваліся актуальныя пытанні двухбаковых адносін, узаемадзеяння на міжнароднай арэне, пашырэння дагаворна-прававой базы, актывізацыі гандлёва-эканамічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва.

Асаблівая ўвага ўдзелена выкананню дасягнутых раней дамоўленасцей і падрыхтоўцы візітаў высокага ўзроўню.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі