Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
14 снежня 2017, 19:47

Беларусь і Японія абмяркоўваюць спрашчэнне візавага рэжыму

14 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Дапкюнас абмеркаваў сёння з часовым павераным у справах Японіі ў Беларусі Хірокі Такунага спрашчэнне візавага рэжыму паміж дзвюма краінамі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Дыпламаты таксама абмеркавалі магчымасці развіцця двухбаковых міждзяржаўных кантактаў на высокім і вышэйшым узроўнях, некаторыя пытанні ўзаемадзеяння ў галіне шматбаковай дыпламатыі, у тым ліку ў сістэме ААН.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі