Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
03 мая 2018, 12:52

Беларусь і Германія задаволены захаваннем пазітыўнай дынамікі ў развіцці адносін

3 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Германія задаволены захаваннем пазітыўнай дынамікі ў развіцці двухбаковых адносін. Гэта было адзначана ў час сустрэчы міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Германіі ў Беларусі Петэрам Дэтмарам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

"Бакі абмеркавалі стан і перспектывы далейшага развіцця беларуска-германскіх адносін, выказалі задавальненне захаваннем пазітыўнай дынамікі ў гэтай сферы", - расказалі ў міністэрстве.

Асаблівая ўвага была ўдзелена планам па рэалізацыі ў бягучым годзе сумесных мерапрыемстваў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі