Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
27 чэрвеня 2018, 17:08

Беларусь і Гана маюць намер развіваць дагаворна-прававую базу

27 чэрвеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларусь і Гана маюць намер развіваць дагаворна-прававую базу, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага пасольства ў Маскве.

"27 чэрвеня адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Расіі Ігара Петрышэнкі з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Ганы ў РФ і Беларусі (па сумяшчальніцтве) Леслі Апоку-Варэ, - праінфармавалі ў дыпмісіі. - Бакі абмеркавалі актуальныя напрамкі актывізацыі беларуска-ганскага супрацоўніцтва, пытанні развіцця дагаворна-прававой базы".

Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Ганай устаноўлены 5 чэрвеня 1992 года. У 2017 годзе двухбаковы тавараабарот склаў $20,4 млн.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі