Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
28 чэрвеня 2019, 14:18

Беларусь і далей будзе вітаць усе крокі па вяртанні міру ва Украіну - МЗС

28 чэрвеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь і далей будзе вітаць усе крокі, накіраваныя на вяртанне міру ва Украіну, і гатова зрабіць для гэтага ўсё магчымае. Аб гэтым заявіў начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз, адказваючы на пытанні журналістаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

"Мы заўсёды гаварылі аб тым, што будзем падтрымліваць любыя дзеянні, накіраваныя на ўстанаўленне міру на ўкраінскай зямлі, - адзначыў прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства. - Вяртанне людзей, якія ўтрымліваюцца доўгі час у палоне, - высакародная справа. Нарэшце маці ўбачаць сваіх сыноў, а дзеці - бацькаў. Гэта галоўнае, і гэта адбываецца на беларускай зямлі".

"У гэтым канкрэтным выпадку не так важна, якія матывы тут дамінуюць: перадвыбарныя, палітычныя або якія-небудзь яшчэ, - прадоўжыў Анатоль Глаз. - Важны не нейкія кручкі ў казённых дакументах і бюракратычная казуістыка, а канкрэтныя справы. Мы і далей будзем вітаць усе крокі, накіраваныя на вяртанне міру ва Украіну, і гатовы зрабіць для гэтага ўсё магчымае".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі