Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
15 мая 2018, 11:10

Беларусь і Бельгія разгледзелі перспектывы супрацоўніцтва ў галіне дасягнення МУР

15 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Бельгія разгледзелі перспектывы супрацоўніцтва ў галіне дасягнення Мэт устойлівага развіцця (МУР). Аб гэтым ішла размова на сустрэчы намесніка міністра замежных спраў Беларусі Андрэя Дапкюнаса з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Бельгіі ў Расіі і ў Беларусі па сумяшчальніцтве Жанам-Артурам Рэжыбо, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

У час сустрэчы абмяркоўваліся цяперашні стан і перспектывы супрацоўніцтва Беларусі і Бельгіі ў галіне шматбаковай дыпламатыі, перш за ўсё ў ААН, у тым ліку па пытаннях умацавання міжнароднага міру і бяспекі, для дасягнення Мэт устойлівага развіцця, барацьбы з гандлем людзьмі, захавання правоў чалавека.

Бакі адзначылі мэтазгоднасць паглыблення двухбаковага супрацоўніцтва па прыярытэтных для абедзвюх краін напрамках міжнароднага парадку дня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі