Поўная версія

Беларусь і Азербайджан замацавалі намер усебаковага супрацоўніцтва на парламенцкім узроўні

Палітыка 12.10.2017 | 13:57
Актай Асадаў, Міхаіл Мясніковіч і Уладзімір Андрэйчанка
Актай Асадаў, Міхаіл Мясніковіч і Уладзімір Андрэйчанка

12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч, старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімір Андрэйчанка і старшыня Мілі Меджліса Актай Асадаў падпісалі сумесную заяву паміж Нацыянальным сходам Беларусі і Мілі Меджлісам Азербайджана па выніках афіцыйнага візіту азербайджанскай дэлегацыі ў Беларусь, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Бакі замацавалі свае намеры парламенцкімі метадамі садзейнічаць пашырэнню і паглыбленню ўзаемадзеяння рэспублік у гандлёва-эканамічнай, культурнай, навуковай, адукацыйнай і іншых галінах, якія маюць узаемны інтарэс. А таксама ініцыіраваць развіццё міжрэгіянальных сувязей і аказваць усялякую падтрымку механізмам рознабаковага супрацоўніцтва.

Парламенцкая дэлегацыя Азербайджана на чале з Актаем Асадавым прыбыла ў Беларусь 10 кастрычніка. Праграма візіту ўключала сустрэчы з кіраўніцтвам беларускага парламента, абмеркаванне пытанняў, якія датычацца развіцця міжпарламенцкага ўзаемадзеяння, гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва дзвюх краін і інш. Дасягнута дамоўленасць аб стварэнні навуковага фонду парламенцкіх структур.-0-

Навіны рубрыкі Палітыка
Мар'яна Шчоткіна Шчоткіна абазначыла важныя для Беларусі аспекты міжнароднага ўзаемадзеяння для дасягнення МУР
Учора 18:00
Першы намеснік Генсакратара ААН высока ацэньвае пачатак рэалізацыі Беларуссю МУР
Учора 16:15
Форум у Мінску па МУР прызначаны садзейнічаць умацаванню рэгіянальнай і сусветнай стабільнасці - Макей
Учора 14:46
Андрэа Віктарын. Фота з архіва Віктарын адзначыла высокую матывацыю Беларусі ў дасягненні МУР
Учора 12:53
Генсакратар ААН з рэўнасцю паставіўся да майго візіту ў Беларусь - Махамед
Учора 11:58
Лідарства Беларусі на пляцоўцы ААН запатрабавана як ніколі - Махамед
Учора 11:35
Абмен вопытам розных краін важны для дасягнення МУР - Макей
Учора 10:10
Беларусь і Таджыкістан абмеркавалі падрыхтоўку мерапрыемстваў на вышэйшым узроўні ў 2018 годзе
Учора 09:01
Форум у Мінску стане ўнікальнай магчымасцю для абмену вопытам рэалізацыі МУР - Аміна Махамед
Учора 09:00
Поўная версія