Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
19 красавіка 2018, 09:30

Беларусь і Аман абмеркавалі перспектывы ўзаемнай лібералізацыі візавага рэжыму

19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Дапкюнас і выконваючы абавязкі намесніка міністра замежных спраў па дыпламатычных пытаннях Амана Махамед аль-Хасан разгледзелі 18 красавіка перспектывы далейшай узаемнай лібералізацыі візавага рэжыму. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве замежных спраў.

18 красавіка прайшоў пяты раўнд палітычных кансультацый паміж знешнепалітычнымі ведамствамі Беларусі і Амана. "Былі абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня, сучасны стан і перспектывы развіцця беларуска-аманскага дыялогу, у тым ліку на вышэйшым і высокім узроўнях, узаемадзеянне ў галінах адукацыі, навукі і культуры, магчымасці развіцця дагаворна-прававой базы двухбаковых адносін. Бакі таксама разгледзелі перспектывы далейшай узаемнай лібералізацыі візавага рэжыму, у тым ліку ў кантэксце магчымасці поўнай адмены віз для ўладальнікаў звычайных пашпартоў - Аман уваходзіць у лік дзяржаў, грамадзяне якіх маюць права на бязвізавае пяцідзённае знаходжанне ў Беларусі", - праінфармавалі ў МЗС.

Асаблівая ўвага пры кансультацыях удзелена пытанням развіцця гандлёвых сувязей, інвестыцыйнага супрацоўніцтва, абмену візітамі дэлегацый дзелавых колаў. Бакі адзначылі важнасць больш шырокага і наступальнага маркетынгу ў Амане гандлёвых, тэхналагічных і інавацыйных магчымасцей Беларусі і абмеркавалі магчымыя крокі ў гэтым напрамку. Больш дэталёва гэтыя і іншыя пытанні субяседнікі дамовіліся вывучыць на першым пасяджэнні сумеснага міжурадавага камітэта, прынцыповае пагадненне аб неабходнасці стварэння якога было агучана ў ходзе кансультацый.

Акрамя таго, кіраўнікі беларускай і аманской дэлегацый абмяняліся думкамі па пытаннях развіцця сітуацыі на Блізкім Усходзе, у краінах Паўночнай Афрыкі, у Еўрапейскім рэгіёне, а таксама абмеркавалі ўзаемадзеянне дзвюх дзяржаў у ААН. Яны прынялі ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці Аманскага цэнтра арабскай мовы і культуры ў Беларускім дзяржаўным універсітэце.

Двухбаковыя кансультацыі паміж Аманам і Беларуссю на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных спраў праводзяцца з 2008 года і сёння з'яўляюцца галоўным пастаянна дзеючым механізмам міждзяржаўнага дыялогу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі