Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
19 верасня 2019, 10:42

Беларусь і ААН абмеркавалі супрацоўніцтва ў сферы барацьбы з тэрарызмам

19 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры Арганізацыі Аб'яднаных Нацый Валянцін Рыбакоў сустрэўся з намеснікам генеральнага сакратара - кіраўніком Контртэрарыстычнага ўпраўлення ААН Уладзімірам Варанковым, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў.

Бакі абмеркавалі вынікі праведзенай у Мінску 3-4 верасня канферэнцыі высокага ўзроўню "Барацьба з тэрарызмам пры дапамозе інавацыйных падыходаў і выкарыстання новых і ўзнікаючых тэхналогій", арганізаванай Міністэрствам замежных спраў Беларусі і Контртэрарыстычным упраўленнем ААН для дзяржаў-членаў і партнёраў АБСЕ і краін-членаў АСЕАН. Уладзімір Варанкоў адзначыў вялікі станоўчы рэзананс, які атрымала канферэнцыя, уключаючы актуальнасць яе тэмы, унікальны крос-рэгіянальны фармат, а таксама беспрэцэдэнтную якасць арганізацыі.

Кіраўнікі беларускай дыпламатычнай місіі і Контртэрарыстычнага ўпраўлення ААН абмеркавалі пытанні далейшага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і ААН у сферы барацьбы з тэрарызмам, у тым ліку маючае адбыцца правядзенне на палях сегменту высокага ўзроўню Генеральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку сумеснага мерапрыемства, прысвечанага вынікам канферэнцыі ў Мінску, а таксама праекты на перспектыву.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі