Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
20 верасня 2018, 18:41

Беларусь гатова стаць рэгіянальным цэнтрам развіцця ініцыятыў Кітая - Качанава

20 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гатова стаць рэгіянальным цэнтрам развіцця ініцыятыў Кітая. Аб гэтым заявіла сёння кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава на сустрэчы з членам Пастаяннага камітэта Палітбюро Цэнтральнага камітэта Кампартыі Кітая, сакратаром Цэнтральнай камісіі КПК па праверцы дысцыпліны Чжаа Лэцзі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь павінна стаць цэнтрам падтрымання ўсіх ініцыятыў Кітая, па сутнасці, рэгіянальным прадстаўніцтвам Пекіна ў Заходняй Еўразіі, каб адсюль, з Беларусі, Кітай мог пашыраць свае інтарэсы ў суседнія дзяржавы", - заявіла Наталля Качанава.

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта лічыць, што ў сучаснай гісторыі Кітая няма больш шчырага партнёра, чым Беларусь. У дзяржаў адсутнічаюць закрытыя тэмы і супярэчнасці. "Мы выбудоўваем самастойныя, незалежныя адносіны з Кітайскай Народнай Рэспублікай без аглядкі на меркаванне іншых, у тым ліку вялікіх, краін, - падкрэсліла яна. - Нашы двухбаковыя адносіны - гэта не толькі эканоміка, гэта галоўным чынам узаемаразуменне, чалавечыя і прафесійныя адносіны".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі