Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
15 сакавіка 2018, 13:41

Беларусь будзе ўключана ў стратэгічнае партнёрства ва Усходняй Еўропе па барацьбе са злачыннасцю і наркотыкамі

15 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У ходзе 61-й сесіі Камісіі ААН па наркатычных сродках (КНС) у Вене намеснік старшыні КНС, Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры міжнародных арганізацыях у Вене Алена Купчына прыняла ўдзел у мерапрыемстве высокага ўзроўню, прысвечаным пачатку рэалізацыі канцэптуальнага дакумента Упраўлення ААН па наркотыках і злачыннасці (УНЗ) па стратэгічным партнёрстве і праграмнай дзейнасці ва Усходняй Еўропе. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Дакумент вызначае стратэгічныя рамкі супрацоўніцтва УНЗ з Беларуссю, Малдовай і Украінай у наступных прыярытэтных галінах: процідзеянне транснацыянальнай арганізаванай злачыннасці; усёабдымны і збалансаваны падыход у барацьбе супраць наркотыкаў; процідзеянне карупцыі; садзейнічанне развіццю сістэм правасуддзя. Агульны бюджэт прадугледжаных у ім мерапрыемстваў складае $9 млн.

У сваім выступленні Алена Купчына падкрэсліла значнасць праграмнага дакумента УНЗ, які будзе садзейнічаць развіццю партнёрстваў і ўмацаванню каардынацыі як у краінах-удзельніцах, так і на міжнародным узроўні. Яна адзначыла, што гэты падыход пакладзены ў аснову намаганняў, якія прыкладае Беларусь па процідзеянні трансгранічнай арганізаванай злачыннасці, незаконнаму абароту наркотыкаў, гандлю людзьмі. Практычным прыкладам такога партнёрства з'яўляюцца ініцыятывы Беларусі па стварэнні Групы сяброў, якія аб'ядналіся ў барацьбе з гандлем людзьмі, і прыняцці Глабальнага плана дзеянняў ААН па барацьбе з гандлем людзьмі. Пастаянны прадстаўнік Беларусі адзначыла важнасць стварэння эфектыўнага механізма рэалізацыі прадстаўленага дакумента, які канцэнтраваў бы намаганні і існуючыя рэсурсы на найбольш прыярытэтных для краін-удзельніц напрамках.

У мерапрыемстве, арганізаваным УПЗ сумесна з дыпламатычнымі місіямі Беларусі, Малдовы і Украіны ў Вене, прынялі ўдзел прадстаўнікі кіраўніцтва праваахоўных органаў Малдовы і Украіны, кіраўнікі адпаведных падраздзяленняў УНЗ, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса і донарскай супольнасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі