Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
30 ліпеня 2019, 11:49

Беларусь будзе без абмежаванняў запрашаць міжнародных наглядальнікаў на парламенцкія выбары - Ярмошына

30 ліпеня, Мінск /Кацярына Крышэнік - БЕЛТА/. Беларусь будзе без абмежаванняў запрашаць міжнародных наглядальнікаў на выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі, якія запланаваны на лістапад бягучага года, паведаміла журналістам старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына па выніках сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Кіраўнік дзяржавы сказаў, што да нас будуць запрашацца міжнародныя наглядальнікі без абмежаванняў. Тым не менш ніхто не будзе прыкладаць нейкія асаблівыя намаганні, каб павялічваць неабмежавана іх колькасць", - сказала Лідзія Ярмошына.

Старшыня ЦВК запэўніла, што, як звычайна, плануецца запрасіць для назірання за выбарамі "асноўных нашых міжнародных партнёраў". Размова ідзе перш за ўсё пра наглядальнікаў з краін СНД, а таксама такіх арганізацый, як АБСЕ і БДІПЧ. Традыцыйна беларускі ЦВК запросіць калег з цэнтрвыбаркамаў іншых дзяржаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі