Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
08 лютага 2019, 12:12

Беларусь абмеркавала з Латвіяй узаемадзеянне ў палітычнай і ваенна-палітычнай сферах

8 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Напярэдадні чацвёртага раўнда штогадовых беларуска-латвійскіх кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў па пытаннях міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі 8 лютага адбылася сустрэча намесніка міністра замежных спраў Беларусі Андрэя Дапкюнаса з кіраўніком дырэкцыі палітыкі бяспекі і міжнародных арганізацый Міністэрства замежных спраў Латвіі Эдгарсам Скуям. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

У час сустрэчы субяседнікі абмяняліся думкамі па актуальных пытаннях рэгіянальнай і еўрапейскай бяспекі, абмеркавалі перспектывы ўзаемадзеяння Беларусі і Латвіі ў сферах палітычнага і ваенна-палітычнага супрацоўніцтва.

Бакі пазітыўна ацанілі дынаміку развіцця двухбаковага дыялогу, падкрэслілі важнасць забеспячэння рэгулярнага характару і змястоўнасці кансультацый паміж знешнепалітычнымі ведамствамі Беларусі і Латвіі ў мэтах умацавання даверу паміж дзвюма краінамі, а таксама бяспекі ў Еўрапейскім рэгіёне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі