Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
18 сакавіка 2019, 17:28

"Белая Русь" прыняла план падрыхтоўкі і ўдзелу аргструктур у маючых адбыцца выбарчых кампаніях

18 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэспубліканская грамадская арганізацыя "Белая Русь" прыняла план падрыхтоўкі і ўдзелу аргструктур у кампаніях па выбарах Прэзідэнта Беларусі і выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў намеснік старшыні РГА "Белая Русь" Аляксандр Шацько.

У БДУІР 16 сакавіка прайшло пасяджэнне рэспубліканскага савета РГА "Белая Русь". У мерапрыемстве прынялі ўдзел каля сотні чалавек, сярод якіх беларускія палітыкі, вучоныя, грамадскія і культурныя дзеячы, актывісты "Белай Русі". Галоўным пунктам парадку дня было планаванне падрыхтоўкі арганізацыі да выбарчых кампаній.

"Асноўнымі пытаннямі былі ўдзел у прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбарах, стварэнне груп, падтрымка кандыдатаў у дэпутаты, актывізацыя работы ў тым ліку і наглядальнікаў, работа агітацыйных груп. Ішла размова пра адзіную платформу, сацыялагічныя маніторынгавыя даследаванні па кожнай акрузе паасобку - для дапамогі сваім кандыдатам у дэпутаты на парламенцкіх выбарах. Прыняты план падрыхтоўкі і ўдзелу аргструктур у выбарчых кампаніях па выбарах Прэзідэнта і дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў", - расказаў Аляксандр Шацько.

Ён адзначыў, што пакуль нельга сказаць у колькіх акругах арганізацыя падтрымае сваіх прадстаўнікоў, паколькі кампанія яшчэ не стартавала. Аднак напэўна іх колькасць будзе большая за 70 - цяпер у Палаце прадстаўнікоў 79 дэпутатаў - члены "Белай Русі".

Арганізацыя таксама правядзе семінар па падрыхтоўцы кіраўнікоў аргструктур да выбараў. Плануецца, што ён пройдзе 18 мая на базе Гомельскай абласной арганізацыі "Белай Русі". "У сакавіку-красавіку ідуць справаздачна-выбарныя сходы. Недзе з'яўляюцца новыя старшыні, мяняем і абнаўляем структуру. І вось нядаўна выбраных запросім на семінар, раскажам аб маючай адбыцца дзейнасці", - падзяліўся планамі Аляксандр Шацько.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі