Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
19 красавіка 2018, 15:59

"Белая Русь" накіравала ў ЦВК прапановы па ўдасканаленні падрыхтоўкі і правядзення выбараў

19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Белая Русь" накіравала ў ЦВК прапановы па ўдасканаленні парадку падрыхтоўкі і правядзення выбараў, паведамілі БЕЛТА ў грамадскім аб'яднанні.

Прапановы закранулі пытанні фарміравання выбарчых фондаў кандыдатаў, працэдуры збору і праверкі подпісаў, неабходных для рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты, працэдуры забеспячэння захаванасці урнаў для датэрміновага галасавання, таксама ўнесена ініцыятыва стварэння роўных шляхоў вылучэння для ўсіх прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат.

"Падставай для падрыхтоўкі дакумента стаў 10-гадовы вопыт удзелу актыву аб'яднання ў нацыянальных выбарчых кампаніях рознага ўзроўню", - адзначылі ў РГА "Белая Русь".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі