Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
05 лістапада 2018, 16:25

Бар'еры і абмежаванні ў ЕАЭС з'яўляюцца з-за адсутнасці адзінай палітыкі ў галінах - Еўдачэнка

5 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Бар'еры і абмежаванні ў ЕАЭС з'яўляюцца з-за адсутнасці адзінай палітыкі ў розных галінах. Такое меркаванне выказаў першы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Еўдачэнка сёння на "Кастрычніцкім эканамічным форуме" (KEF-2018), перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Што нас усё ж такі хвалюе ў ЕАЭС, дык гэта якраз адсутнасць унутранай палітыкі. На жаль, сітуацыя такая, што праз 4 гады пасля падпісання дагавора аб ЕАЭС і перад 10-годдзем дагавора аб Мытным саюзе мы не рушылі наперад па шляху фарміравання рэальнага эканамічнага саюза. Тыя бар'еры, абмежаванні, перашкоды, якія існуюць, - гэта не прычыны, а наступствы таго, што ў нас да гэтага часу няма адзінай або агульнай прамысловай, сельскагаспадарчай, энергетычнай палітыкі", - лічыць Андрэй Еўдачэнка.

Паводле слоў першага намесніка міністра, брэшы ў заканадаўстве, якія ўзніклі з-за адсутнасці адзінай палітыкі ў розных галінах, і прыводзяць да бар'ераў і абмежаванняў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі