Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
25 верасня 2018, 11:53

Бабіч: я гатовы рабіць усё, каб адносіны паміж Беларуссю і Расіяй былі сапраўды брацкімі

25 верасня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расіі ў Беларусі Міхаіл Бабіч перад цырымоніяй уручэння даверчых грамат Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку заявіў журналістам, што гатовы рабіць усё, каб адносіны паміж дзвюма краінамі былі сапраўды брацкімі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я той чалавек, які настроены на тое, каб зрабіць усё для таго, каб нашы адносіны сапраўды былі брацкімі, каб яны ўмацоўваліся, была і паўнацэнная эканамічная інтэграцыя, і ў той частцы, у якой магчыма, развіваўся наш палітычны саюз", - сказаў Міхаіл Бабіч.

Ён падкрэсліў, што супрацоўніцтва ў фармаце Саюзнай дзяржавы павінна быць напоўнена рэальным зместам, каб аб'яднанне не было нейкім віртуальным праектам, а прыносіла карысць грамадзянам дзвюх краін.

Пасол звярнуў увагу, што з пачаткам яго дыпламатычнай місіі не адкрываецца новы этап у адносінах паміж Беларуссю і Расіяй - гэта прадаўжэнне той сумеснай работы, якая вялася на працягу доўгіх гадоў. "Цяпер стаяць новыя выклікі перад светам, перад эканомікай нашых дзяржаў і ёсць новыя задачы, звязаныя з гэтым. Таму адбылася планавая ратацыя. Тую работу, якая была праведзена раней, мы ацэньваем станоўча. Але, зразумела, неабходны навацыі, дынаміка з улікам тых рашэнняў, якія прыняты ў тым ліку і ў Сочы", - заявіў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі