Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
25 студзеня 2018, 12:51

Андрэйчанка: рашэнне па выбарчых кампаніях 2020 года ў Беларусі трэба прымаць у 2018 годзе

25 снежня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Канчатковае рашэнне па выбарчых кампаніях 2020 года ў Беларусі трэба прымаць у 2018 годзе. Аб гэтым, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, заявіў журналістам старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка.

"Што датычыцца выбарчых кампаній, то наконт гэтага ёсць розныя меркаванні. Ёсць меркаванне і ў мяне. На сённяшні дзень я пакуль не гатовы сказаць. Думаю, што гэта сур'ёзнае пытанне, якое яшчэ трэба абмяркоўваць", - сказаў ён. На ўдакладняльнае пытанне, калі можа быць прынята канчатковае рашэнне, Уладзімір Андрэйчанка адказаў: "Рашэнне трэба прымаць у 2018 годзе".

Сёння на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам узнімалася пытанне супадзення выбарчых кампаній 2020 года. "Мы ні ў якім разе не павінны тут неяк хітраваць, як некаторыя папісваюць з пятай калоны ў сродках масавай інфармацыі, асабліва ў інтэрнэце, што Лукашэнка тут пойдзе на нейкія датэрміновыя выбары для таго, каб выйграць час, яшчэ штосьці, - сказаў Прэзідэнт. - Глупства. Я ніколі не іграўся з гэтымі рэчамі і іграцца не збіраюся".

"Калі будзе прынята рашэнне аб тым, каб развесці гэтыя выбары ў часе або ж праводзіць сумесна (мне хацелася б ведаць ваш пункт гледжання), мы аб гэтым скажам загадзя, каб органы ўлады і жадаючыя стаць членамі парламента і кандыдатамі ў прэзідэнты падрыхтаваліся да гэтага. Мы тут нікога падманваць не маем намеру", - падкрэсліў беларускі лідар.

Раней старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына заяўляла, што прэзідэнцкія і парламенцкія выбары ў Беларусі ў 2020 годзе сумяшчацца не будуць, і прапаноўвала правесці якую-небудзь з выбарчых кампаній у лістападзе 2019 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі