Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
22 мая 2019, 15:33

Адносіны паміж Беларуссю і Грузіяй развіваюцца дынамічна - Кварацхелія

22 мая, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Адносіны паміж Беларуссю і Грузіяй развіваюцца дынамічна. Гэта адзначыў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Грузіі ў Беларусі Валерый Кварацхелія сёння на прэс-канферэнцыі, прымеркаванай да Дня незалежнасці Грузіі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Пасол падкрэсліў, што ў бягучым годзе будзе адзначацца 25-годдзе двухбаковых дыпламатычных адносін, што з'яўляецца важнай вяхой для абедзвюх краін. Дыпламат акцэнтаваў увагу на існуючых добрых кантактах паміж Беларуссю і Грузіяй, што было пацверджана і праведзеным у сакавіку мінулага года афіцыйным візітам кіраўніка беларускай дзяржавы ў Тбілісі. Паводле слоў Валерыя Кварацхелія, падпісаныя ў час візіту каля 40 двухбаковых дакументаў рэалізуюцца і садзейнічаюць павелічэнню ўзаемнага тавараабароту.

Дыпламат са шкадаваннем канстатаваў, што пакуль беларуска-грузінскі тавараабарот невялікі. Так, у 2018 годзе ён склаў каля $87 млн, але ў першым квартале бягучага года тавараабарот павялічыўся на 10 працэнтаў у параўнанні з такім жа перыядам мінулага года. Ёсць усе падставы для нарошчвання гэтага паказчыка, лічыць пасол. Пры гэтым ён звярнуў увагу, што дзвюм краінам трэба будзе папрацаваць над лагістыкай узаемнай дастаўкі тавараў. Бо і цана тавараў шмат у чым залежыць ад гэтага фактару. "Калі будзем мець добрыя цэны, то і тавараабарот павялічыцца", - заўважыў кіраўнік дыпмісіі.

Разам з гэтым Валерый Кварацхелія сказаў, што прапрацоўваюцца і новыя напрамкі супрацоўніцтва. У прыватнасці, размова ідзе аб дрэваапрацоўцы, фармацэўтыцы, медыцыне. Ужо наладжаны абмены вопытам работы ў галіне аховы здароўя. Таксама часта грузінскія грамадзяне прыязджаюць у Беларусь аперыравацца, скарыстацца паслугамі беларускай транспланталогіі. Ён таксама адзначыў, што стварэнне сумеснай з Беларуссю прадукцыі для паставак у тым ліку на рынкі трэціх краін з'яўляецца перспектыўным напрамкам для двухбаковага эканамічнага супрацоўніцтва.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі