Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
18 красавіка 2018, 17:33

Адносіны Беларусі з Азербайджанам развіваюцца энергічна - Дапкюнас

18 красавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Адносіны Беларусі з Азербайджанам развіваюцца вельмі энергічна і пры вялікай шчырай зацікаўленасці кіраўнікоў дзвюх дзяржаў і ўрадаў. Аб гэтым заявіў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Дапкюнас у інтэрв'ю haqqin.az, паведамляе БЕЛТА.

"Наша супрацоўніцтва набывае новае вымярэнне, новыя аспекты, перш за ўсё ў гандлёва-эканамічнай галіне. Лічу, што наша супрацоўніцтва можа стаць прыкладам для іншых краін рэгіёна па развіцці ўзаемавыгадных кантактаў", - сказаў ён.

Намеснік міністра таксама закрануў тэму ўзаемаадносін Беларусі з Расіяй і ЕС: "Яны для нас перш за ўсё партнёры. Расія - бліжэйшы саюзнік і аднадумец. З краінамі Еўрасаюза сёння таксама дасягаюцца ўзаемаразуменне і згода. Камусьці гэта можа здацца ўнікальным, але гэта проста нармальная пазіцыя краіны, якая знаходзіцца на скрыжаванні гандлёвых, геапалітычных шляхоў. З суседзямі, якія назаўсёды застануцца з намі, адзіны варыянт паводзін - гэта выбудоўванне роўных, паважлівых, узаемавыгадных і даверных адносін з усімі партнёрамі. Не выбіраць, з кім сябраваць і супраць каго, не праводзіць лініі размежавання, а працаваць так, каб дабівацца большага разумення на ўсіх напрамках".

У час інтэрв'ю размова ішла і аб такіх мерах палітычнага ўзаемадзеяння, як санкцыі, у сувязі з чым Андрэй Дапкюнас заўважыў: "Якімі б добрымі ні здаваліся матывы для выкарыстання такога інструменту прымушэння, гэта практычна ніколі не вяло да паляпшэння сітуацыі. Санкцыі толькі ствараюць адчуванне нейкага дзеяння, але не дапамагаюць сітуацыі вырашыцца ў пазітыўным ключы. Зразумела, што дыялог іншым разам бывае цяжкім. Да яго цяжка падступіцца. Але, на жаль, або, на шчасце, гэта адзіны спосаб пошуку лепшай згоды. Гэта тое, чым павінны займацца дыпламаты".

"Кожная новая падзея ў свеце ставіць пад сумненне ўстойлівасць усёй схемы, і дэкларацыі тыпу "я сябрую з тым і з тым" не могуць заставацца слушнымі стагоддзямі, - заявіў ён. - Кожны дзень нам даводзіцца даказваць крэдытаздольнасць сваёй краіны, заваёўваць давер суседзяў у якасці адказнага партнёра. Беларусь ніколі нікому не пагражала, і мы хочам, каб гэтыя прынцыпы добрасуседства, паважлівых адносін і дыялог краін, незалежна ад іх палітычнай вагі, распаўсюджваліся і ў нашым рэгіёне, і ў цэлым у свеце".

Беларусь, паводле слоў намесніка міністра замежных спраў, вітае любыя паважлівыя фарматы дыялогу, узаемадзеяння краін рэгіёна з суседзямі, з блізкімі і далёкімі партнёрамі. Таму Мінск зацікаўлены ў прадаўжэнні такога ўзаемадзеяння, у тым ліку з Азербайджанам. "Думаю, ад такога фармату ўзаемадзеяння, як "Усходняе партнёрства" Еўрасаюза, карысць ёсць, таму што яно грунтуецца на прынцыпах справядлівасці, раўнапраўя і паважлівага стаўлення адзін да аднаго", - падкрэсліў Андрэй Дапкюнас.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі